#
#
ИНТЕРНЕТ-АПТЕКА
RU
Быстрый поиск лекарств в аптеках

Родная мова гучыць у мінi-аптэцы!

Родная мова гучыць у мінi-аптэцы!

20.02.2026

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы, заснаваны ЮНЕСКА ў 1999 годзе.

Галоўная мэта штогадовага Міжнароднага дня роднай мовы - захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрымка нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Сёння на выставе «Мая Беларусь» напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, ў рамках праекту “Кожная пятніца – роднае сваё”, адбылася незвычайная падзея! У мінi-аптэцы «Юны фармацэўт» РУП «БЕЛФАРМАЦЫЯ» прагучалі родныя словы ў фармацэўтычнай дзелавой гульні для дзяцей.

Як гэта было?

Нашы вядучыя вялі цікавыя размовы: як на беларускай мове называюцца часткі твара, якія аптэчныя тэрміны існуюць. Дзеці і дарослыя актыўна адказвалі, адгадвалі загадкі на роднай мове, а некаторыя нават свабодна пераходзілі на беларускую мову ў размове – гэта было сапраўды натхняльна!

Потым, як звычайна, маленькія ўдзельнікі ператвараліся ў фармацэўтаў і ўрачоў: ставілі дыягназы, прызначалі лекі, адважвалі і здрабнялі ў ступцы парашкі, «прадавалі» цацачныя лекі, сканавалі тавар на касе і прымалі «грошы». Вочы гарэлі ад захаплення!

Мы паспрабавалі дапамагчы дзецям знайсці сваю вобласць інтарэсаў і навучыць іх адказнасці за здароўе на роднай мове, якая аб'ядноўвае нас і захоўвае нашу культуру.

БЕЛФАРМАЦЫЯ побач з Вамі!